У Ляхавіцкім раёне згарэў дом. Загінуў чалавек
Учора напачатку сёмай гадзіны вечара ў Вялікай Лотве па вуліцы Школьнай гарэў драўляны дом. Неэлектрафіцыраванае домаўладанне, абсталяванае печкай, гаспадар у лістападзе прадаставіў знаёмаму ляхавічаніну для часовага пражывання – кватарант 1961 года нараджэння загінуў у пажары. Агонь знішчыў дах, перакрыцце, пашкодзіў маёмасць і сцены.
Па папярэдняй версіі, прычынай трагедыі стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
Сяргей ГАТОЎЧЫЦ, першы намеснік начальніка РАНС.
Фота РАНС.