Няхай елка расце ў лесе
Напярэдадні навагодніх святаў на тэрытрыі нашага раёна , як і па ўсёй рэспубліцы, з мэтай папярэджання незаконнай высечкі ёлак і соснаў узмацніцца ахова ляснога фонду.
Рэйды будуць праводзіць спецыялісты раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Дзяржаўнай лясной аховы і дзяржінспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікі МУС.
Пад асобым кантролем – лясныя насаджэнні і ўчасткі лясных культур, якія знаходзяцца паблізу ад населеных пунктаў, аўтамабільнай дарогі і чыгункі.
Важна ведаць, што згодна артыкула 15.22 Адміністрацыйнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, незаконнае знішчэнне, у тым ліку незаконная высечка альбо пашкоджанне дрэў і кустоўя да ступені спынення росту, цягне да штрафу ў памеры ад 5 да 50 базавых велічынь ці ад 115 да 115 рублёў. Таксама прад’яўляецца прэтэнзія за шкоду аб’ектам расліннага свету. А гэта яшчэ вызначаная сума грашовых сродкаў, якую прыйдзецца кампенсаваць парушальніку за незаконную высечку дрэў.
Ляхавіцкая райінспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае грамадзян да захавання роднай прыроды. Дрэўца, якое засталося ў лесе, дасць магчымасць любавацца на яго не месяц і нават не год.
Аляксандр КУРЛОВІЧ,
галоўны спецыяліст Ляхавіцкай райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.