Гаючая сіла вады

З году ў год у дзевятнаццаты дзень студзеня з верай у гаючыя ўласцівасці святой вады людзі збіраюцца ля праваслаўныххрамаў, вадаёмаў, крыніц, каб дакрануцца да таінства Хрышчэння Гасподняга. І сёлета благачынны цэркваў Ляхавіцкай акругі айцец Георгій правёў святочнае Богаяўленне  – абрад асвяшчэння вады (на здымку), а людзі з верай і надзеяй напоўнілі празрыстай святой вадзіцай розныя ёмістасці.

Лічыцца, што хрышчэнская вада на працягу года застаецца свежай і дапамагае пры хваробах, абараняе ад бяды, захоўвае ў доме лад, спакой і дабрабыт.

Адна са святочных традыцый – акунуцца ў хрышчэнскую  купель, каб увесь год быць здаровым. Праўда, зараз на гэта асмеляцца далёка не ўсе. А ў народзе лічылася, што на Вадохрышча зіма павярнулася на вясну.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *