Прагноз спрыяльны. У чацвер адбылося сумеснае пасяджэнне сесіі раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта

У чацвер у вялікай зале Дома Саветаў адбылося сумеснае пасяджэнне сесіі раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта.
Справаздачу аб чаканым выкананні прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Ляхавіцкага раёна на 2017 год зрабіў старшыня райвыканкама Вячаслаў Сельмановіч.
Кіраўнік раёна назваў у асноўным станоўчымі сёлетнія вынікі работы народнагаспадарчага комплексу. З 14 даведзеных раёну заданняў 10 выкананы, і ўзровень выканання па іх вышэй сярэднеабласных паказчыкаў. Ляхавіцкі раён названы ў ліку 7 рэгіёнаў вобласці, якія стабільна развіваюцца.
Старшыня райвыканкама ў сваёй справаздачы спыніўся і на пытаннях развіцця сацыяльнай сферы.
Вячаслаў Сельмановіч таксама агучыў праект прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Ляхавіччыны на 2018 год і назваў яго спрыяльным.
Сесія райсавета зацвердзіла раённы бюджэт на 2018 год, праект якога прадставіў начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Андрэй Навагран.
Усяго на парадак дня сумеснага пасяджэння было вынесена 18 пытанняў, па ўсіх з іх прыняты адпаведныя рашэнні.
Больш падрабязна – у адным з наступных нумароў «ЛВ».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *