Калегі
Прыемна ўразіць, з якой годнасцю яны гавораць пра сваю прафесію. Вядучыя ветурач-вірусолаг райветстанцыі Гелена Вярбенка і ветурач-біяхімік Алена Якубоўская ў сваёй справе не навічкі.
Дыплом Віцебскага ветэрынарнага інстытута Гелена Вацлаваўна атрымала 30 гадоў таму, два дзесяцігоддзі як скончыла Ленін-градскі ветэрынарны Алена Іванаўна. Канечне, да тэарэтычных ведаў дабавіўся каштоўны вопыт. У спалучэнні гэта дае прафесійную ўпэўненасць і, разам з тым, разуменне, што веды пастаянна трэба абнаўляць.
Столькі новага, перадавога, эфектыўнага сёння ў арсенале ветэрынарыі, як цікава працаваць, прычым, працаваць вынікова. Гелена Вярбенка зусім не выпадкова, а вельмі заслужана летась пры-знана лепшай па прафесіі ў раённым спаборніцтве. А Алена Якубоўская ўжо цэлую пяцігодку ўзначальвае прафкам райветстанцыі — і гэта таксама красамоўны факт, які расцэньваецца як аказанае калектывам давер’е.
Актыўная жыццёвая пазіцыя мае на ўвазе нераўнадушнасць, удзел у грамадскім жыцці. «Лёгкія на пад’ём» Гелена і Алена — калегі, сяброўкі — лепшым відам адпачынку лічаць заняткі спортам, з задавальненнем арганізуюць экскурсіі па гістарычна вядомых мясцінах краіны. Ну а для таго, каб канцэрт мастацкай самадзейнасці ў ГДК і на іншых сцэнах не толькі раёна ўдаўся, дастаткова ў рэпертуар уключыць песню ў выкананні Гелены Вярбенка.