РАШЭННЕ ЛЯХАВІЦКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА 21 снежня 2017 г. № 1127 г. Ляхавічы. Аб вызначэнні памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання, іх давераных асоб з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарных сходаў, якія арганізуюць выбаршчыкі
На падставе артыкулаў 24, 45 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, па ўзгадненні з Ляхавіцкай раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіяй па выбарах дэпутатаў Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
1.Вызначыць наступны пералік памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання, іх давераных асоб з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарных сходаў, якія арганізуюць выбаршчыкі:
глядзельная зала гарадскога Дома культуры (г. Ляхавічы, вул. Леніна, 33);
актавая зала УАЗ «Ляхавіцкая цэнтральная раённая бальніца» (г. Ляхавічы, зав. Пушкіна, 7);
актавая зала Ляхавіцкага раённага спажывецкага таварыства (г. Ляхавічы, вул. Цітовіча, 2);
актавая зала галоўнага вучэбнага корпуса АСП «Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж» УА «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» (г. Ляхавічы, вул. Леніна, 64);
актавая зала ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Ляхавічы» (г. Ляхавічы, вул. Я. Купалы, 13);
актавая зала ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Ляхавічы» (г. Ляхавічы, вул. Леніна, 47);
актавая зала ДУА «Гімназія г. Ляхавічы» (г. Ляхавічы, вул. Інтэрнацыянальная, 1а);
Ганчароўскі сельскі Дом культуры (в. Ганчары, вул. Школьная, 4);
адміністрацыйны будынак Жарабковіцкага сельскага выканаўчага камітэта (аг. Жарабковічы, вул. Мінская, 3);
Галаўнінскі сельскі Дом культуры (в. Галаўнінцы, вул. Інтэрнацыянальная, 33);
Сваятыцкі сельскі клуб (в. Сваятычы, вул. Інтэрнацыянальная, 16а);
ДУА «Конькаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» Ляхавіцкага раёна (аг. Конькі, вул. Школьная, 12);
ДУА «Дараўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» Ляхавіцкага раёна (в. Літва, вул. Маскоўская, 3б);
ДУА «Крывошынская сярэдняя школа» Ляхавіцкага раёна (в. Крывошын, вул. імя Здановіча, 16);
ДУА «Ліпская сярэдняя школа» Ляхавіцкага раёна (аг. Ліпск, вул. Савецкая, 30);
адміністрацыйны будынак (в. Куршынавічы, вул. Маладзёжная, 21);
ДУА «Тальмінавіцкая сярэдняя школа» Ляхавіцкага раёна (аг. Тальмінавічы, вул. Школьная, 4);
Начаўскі сельскі Дом культуры (аг. Нача, вул. Савецкая, 29);
Русінавіцкі сельскі Дом культуры (аг. Русінавічы, вул. Цэнтральная, 25);
Адахаўшчынскі сельскі клуб (в. Адахаўшчына, вул. Цэнтральная, 1б);
фізкультурна-аздараўленчы комплекс (аг. Навасёлкі, вул. Спартыўная, 2);
Ураджайнінскі сельскі Дом культуры (в. Ураджайная, вул. Ленінская, 9);
Вялікалотаўскі сельскі клуб (в. Вялікая Лотва, вул. Ламаносава, 95а);
адміністрацыйны будынак ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» (в. Задвор’е);
Альхоўскі сельскі клуб (в. Альхоўцы, вул. Цэнтральная, 9);
Малагарадзішчанскі сельскі Дом культуры (аг. Малое Гарадзішча, вул. Савецкая, 13);
ДУА «Востраўская сярэдняя школа» Ляхавіцкага раёна (аг. Востраў, вул. Школьная, 1);
ДУА «Тухавіцкая сярэдняя школа» Ляхавіцкага раёна (в. Тухавічы, вул. Заводская, 19);
Падлескі сельскі Дом культуры (аг. Падлессе, вул. Савецкая, 1);
Зубелевіцкі сельскі клуб (в. Зубелевічы, вул. Мала- дзёжная, 1);
Свяціцкі сельскі Дом культуры (в. Свяціца, вул. Маладзёжная, 13).
2. Кантроль за выкананнем данага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта па накірунку дзейнасці і старшыняў сельскіх выканаўчых камітэтаў.
3. Апублікаваць данае рашэнне ў раённай газеце «Ляхавіцкі веснік» і размясціць на інтэрнэт-старонцы Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта афіцыйнага сайта Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.
Выконваючы абавязкі старшыні А. В. Камінскі.
Кіраўнік справамі Ю. Г. Несцяровіч.