РАШЭННЕ ЛЯХАВІЦКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА 21 снежня 2017 г. № 1128 г. Ляхавічы. Аб вызначэнні месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання) у мэтах ажыццяўлення перадвыбарнай агітацыі
У мэтах забеспячэння ўмоў для правядзення ў паведамляльным парадку масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання), якія арганізуюцца кандыдатамі ў дэпутаты Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання, іх даверанымі асобамі ў рамках перадвыбарнай агітацыі, на падставе артыкулаў 24, 451 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, па ўзгадненні з Ляхавіцкай раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіяй па выбарах дэпутатаў Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
1. Вызначыць, што масавыя мерапрыемствы (сходы па-за памяшканнямі, мітынгі, пікетаванне), якія арганізуюцца кандыдатамі ў дэпутаты Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання, іх даверанымі асобамі з мэтай ажыццяўлення перадвыбарнай агітацыі, праводзяцца ў парадку, устаноўленым артыкулам 451 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, у любых прыдатных для гэтых мэтаў месцах, за выключэннем месцаў:
плошчаў Леніна і Перамогі ў г. Ляхавічы, месцаў, якія знаходзяцца на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта (г. Ляхавічы, пл. Леніна, 3), суда Ляхавіцкага раёна (г. Ляхавічы, вул. Першамайская, 6), пракуратуры Ляхавіцкага раёна (г. Ляхавічы, вул. Гагарына, 7), аддзела ўнутраных спраў Ляхавіцкага райвыканкама (г. Ляхавічы, вул. Дзесюкевіча, 43).
2. Кантроль за выкананнем данага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта па накірунку дзейнасці і аддзел унутраных спраў Ляхавіцкага райвыканкама.
3. Апублікаваць данае рашэнне ў раённай газеце «Ляхавіцкі веснік» і размясціць на інтэрнэт-старонцы Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта афіцыйнага сайта Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.
Выконваючы абавязкі старшыні А. В. Камінскі.
Кіраўнік справамі Ю. Г. Несцяровіч.