П’яны за рулём – да бяды. 26 студзеня 2018 года на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна будзе праводзіцца адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: «Дарога памылак не даруе!»

За 12 месяцаў 2017 года на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна зарэгістравана 4 дарожна-транспартныя здарэнні, у выніку якіх 1 чалавек загінуў, 4 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці, адно здарэнне здзейснена вадзіцелем у стане ап’янення. І хаця ў параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года колькасць ДТЗ і загінуўшых паменшылася, сітуацыя патрабуе ўвагі.
У 2017 годзе супрацоўнікі АДАІ да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі 76 вадзіцеляў, якія кіравалі транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення. П’яны за рулём – да бяды. На тэрыторыі раёна будуць праводзіцца мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ з удзелам нецвярозых вадзіцеляў.
Калі вы ўбачылі, што вадзіцель транспартнага сродка знаходзіцца за рулём у стане ап’янення, неадкладна паведаміце пра гэта ў дзяжурную часць РАУС па тэлефонах 2-48-37, 2-18-24 або 102.
Магчыма, менавіта ваш званок дапаможа прадухіліць злачынства.
І яшчэ пра патэнцыяльную небяспеку на дарогах. Маю на ўвазе веласіпедыстаў. Летась на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна зарэгістравана 2 ДТЗ з іх удзелам. У выніку – абодва атрымалі цялесныя пашкоджанні.
Асноўнымі прычынамі ўчынення ДТЗ указанай катэгорыі застаюцца незахаванне правілаў дарожнага руху пешаходамі і веласіпедыстамі, невыкарыстанне флікераў ў цёмны час сутак, знаходжанне на праезнай частцы ў стане ап’янення.
Мікалай ДЫЛЕЎСКІ,
ст. дзяржаўтаінспектар АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *