Сацыяльная накіраванасць – бюджэтная канстанта

Сесія раённага Савета дэпутатаў зацвердзіла раённы бюджэт на 2018 год. Яго праект на сумесным пасяджэнні сесіі райсавета дэпутатаў і райвыканкама прадставіў начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Андрэй НАВАГРАН

Аб’ём бюджэту раёна на 2018 год па даходах і расходах вызначаны ў суме 36 687 тысяч рублёў.
Структура даходаў бюджэту на 2018 год істотна не змянілася. Уласныя даходы запланаваны ў памеры 18 326,2 тысячы рублёў з ростам 11,2 працэнта да чаканай сумы даходаў 2017 года.
Асноўнымі крыніцамі, якія фарміруюць даходную частку раённага бюджэту, па-ранейшаму з’яўляюцца падатак на дабаўлены кошт, падаходны падатак, падаткі на даходы і прыбытак, якія забяспечваюць больш за 69,5 працэнта паступленняў уласных даходаў, пры ўдзельнай вазе ў 2017 годзе 69,6 працэнта.
Падатак на прыбытак запланаваны ў суме 1 541,44 тысячы рублёў – на ўзроўні 2017 года.
У 2018 годзе бюджэту раёна з рэспубліканскага бюджэту перадаюцца бязвыплатныя паступленні ў агульнай суме 18 360,8 тысячы рублёў, ці 102,5 працэнта да ўзроўню 2017 года, у тым ліку:
датацыя ў суме 17 987,1 тысячы рублёў (рост да 2017 года 5 працэнтаў);
субвенцыі на бягучыя расходы па развіцці сельскай гаспадаркі і рыбагаспадарчай дзейнасці – 373,7 тысячы рублёў (рост да 2017 года 0,9 працэнта).
Бюджэтам Ляхавіцкага раёна прадугледжаны расходы ў суме 36 687 тысяч рублёў ці 107,7 працэнта ад чаканага ўзроўню расходаў 2017 года.
Як і ў папярэднія гады, захоўваецца сацыяльная накіраванасць расходаў бюджэту, улічана неабходнасць забеспячэння асігнаваннямі першачарговых бюджэтных абавязацельстваў (заработная плата з налічэннямі работнікам бюджэтнай сферы, трансферты насельніцтву, аплата камунальных паслуг, прадуктаў харчавання, лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння, субсідзіраванне жыллёва-камунальных і транспартных паслуг, аказваемых насельніцтву). Запланаваны першачарговыя расходы ў суме 32 008,5 тысячы рублёў ці 87,2 працэнта ад агульнай сумы расходаў.
Аб’ём расходаў на нацыянальную эканоміку прадугледжаны ў суме 1 722,1 тысячы рублёў (100 працэнтаў да чаканага ўзроўню 2017 года), у тым ліку: сельская гаспадарка 1 027,2 тысячы рублёў (91,2 працэнта), паліва і энергетыка 332 тысячы рублёў (102,15 працэнта), транспарт 345,7 тысячы рублёў (136,2 працэнта). Бюджэтам 2018 года прадугледжаны расходы на рамонт і тэхнічнае абслугоўванне сельскагаспадарчай тэхнікі ў суме 120 тысяч рублёў.
Расходы на ахову навакольнага асяроддзя складаюць 26,6 тысячы рублёў (у 2 разы больш, чым у 2017 годзе).
Расходы на жыллёва-камунальную гаспадарку запланаваны ў 3 537,7 тысячы рублёў (96,5 працэнта да ўзроўню 2017 года). Аб’ём субсідый даведзены з улікам плануемага выхаду тарыфаў па асобных жыллёва-камунальных паслугах на 100 працэнтаў акупнасці і складае 2 970,8 тысячы рублёў ці 91,9 працэнта ад чаканага ўзроўню 2017 года.
Брэсцкім аблвыканкамам раёну даведзены праектуемы нарматыў расходаў на капітальны рамонт аб’ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў суме 286,1 тысячы рублёў.
Расходы на добраўпарадкаванне населеных пунктаў прадугледжаны ў суме 900,8 тысячы рублёў з тэмпам росту 100 працэнтаў да выканання 2017 года.
Запланаваны расходы на фізічную культуру (699,8 тысячы рублёў ці 114,3 працэнта да ўзроўню 2017 года), на культуру (2 065,6 тысячы рублёў ці 116,8 працэнта), на правядзенне капітальнага рамонту дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы (170 тысяч рублёў).
Затраты бюджэту на адукацыю прадугледжаны ў суме 14 566,9 тысячы рублёў, што складае 114,5 працэнта да 2017 года. У такім жа памеры ўстаноўлены праектуемы нарматыў расходаў на адукацыю (без уліку затрат на капітальнае будаўніцтва).
Расходы на сацыяльную палітыку складаюць 1 847,3 тысячы рублёў ці 115 працэнтаў да ўзроўню 2017 года.
Сума расходаў на ахову здароўя 8 355,9 тысячы рублёў ці 103,2 працэнта да 2017 года. Нарматыў расходаў на ахову здароўя на аднаго жыхара складае 324,72 рубля, што вышэй за сярэднераённы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *