Даходы сям’і і дапамога дзецям
Нагадаем, што права на дапамогу на дзяцей да 3 гадоў мае адзін з бацькоў, які знаходзіцца ў водпуску па доглядзе задзіцем да 3 гадоў. Гэта дапамога назначаецца незалежна ад даходаў і занятасці бацькоў.
Для вызначэння памеру дапамогі на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 16 гадоў, як і раней, асноўным крытэрыем з’яўляецца сукупны даход, атрыманы сям’ёй у мінулым годзе, і занятасць бацькоў. Дапамога прызначаецца і выплачваецца ў поўным аб’ёме, калі сукупны даход на члена сям’і ў месяц (за 2011 г.) не перавысіў 344874 рублі. Тым, у каго гэты даход склаў 459832 рублі, будзе налічана палова прызначанай дапамогі.
Дапамога на дзяцей ад 3 да 16 гадоў не назначаецца, калі бацька ў поўнай сям’і або працаздольны адзін з бацькоў у няпоўнай сям’і ў мінулым годзе не быў заняты больш за 6 месяцаў і не працуе на момант звароту за дапамогай.
Асобным сем’ям дапамога на дзяцей старэйшых за 3 гады назначаецца без уліку сукупнага даходу на члена сям’і ў месяц. Гэта сем’і, якія выхоўваюць дзіця-інваліда, а таксама няпоўныя сем’і, у якіх аднаму з бацькоў устаноўлена І або ІІ група інваліднасці, пры ўмове, што ён не працуе і не мае другога віду занятасці.
З 1 лютага 2012 г. зменіцца памер дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Дапамога ў сувязі з нараджэннем першага складзе 7068800 рублёў, а пры нараджэнні другога і наступных дзяцей – 9896320 рублёў. Калі жанчына стала на ўлік у медыцынскай установе да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, ёй будзе прызначацца дапамога ў памеры 706880 рублёў.
Выплаты на дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў з 1 лютага павялічацца да 706880 рублёў.
На дзяцей ва ўзросце да 1,5 года, якія нарадзіліся па-за шлюбам, калі звесткі аб бацьку ў кнізе запісаў актаў аб нараджэнні ўнесены са слоў маці, усыноўленых (удачароных) адзінокімі асобамі, на дзяцей, якія выхоўваюцца адным з бацькоў, хто скасаваў шлюб і не ўступіў у новы, у выпадках, калі адзін з бацькоў ухіляецца ад выплаты аліментаў, будзе выплачвацца дапамога ў памеры 1237040 рублёў, а пасля дасягнення 1,5 года да 3 гадоў – 989630 рублёў. Аднак, калі бацькі жывуць разам, жанчына права на надбаўку не будзе мець.
Сума дапамогі на дзіця ва ўзросце ад 3 да 16 гадоў (а ў некаторых выпадках да 18) у поўным памеры складзе 353440 рублёў. Размер дапамогі складзе 494820 рублёў, калі дзіця выхоўваецца адным з бацькоў або знаходзіцца пад апекай, калі адзін з бацькоў ухіляецца ад выплаты аліментаў, а таксама на дзяцей інвалідаў і дзяцей ваеннаслужачых тэрміновай службы, курсантаў і ваеннаабавязаных, якія прызваны на вучэбныя зборы.
Ларыса ПАВЯДАЙЛА,
галоўны інспектарраённага аддзела
Фонда сацыяльнайабароны насельніцтва