Агонь супраць аўто
Надзвычайным здарэннем завяршыўся мінулы панядзелак у вёсцы Навасёлкі Свяціцкага сельсавета. Прыкладнаапоўначы на тэлефон 101 адзінай дзяжурна-дыспетчарскай службы паступіла паведамленне пра загаранне ў гаражы аўтамабіля, што належаў мясцоваму жыхару. Да прыезду пажарных “Опель” 1997 года выпуску быў практычна знішчаны, а вось будынак гаража ўдалося выратаваць.
Па папярэдніх даных, прычынай пажару стала тэхнічная няспраўнасць аўтамабіля. Праводзіцца праверка, назначана пажарна-тэхнічная экспертыза.
Наогул, апошнім часам выпадкі ўзгарання аўтамабіляў пачасціліся. Таму ўладальнікам аўто варта парэкамендаваць: калі транспартны сродак пэўны час не будзе эксплуатавацца – адключайце акумулятар. Неабходна рэгулярна праходзіць тэхнічны агляд машыны, пры гэтым звяртаючы ўвагу на стан электраабсталявання, і своечасова прымаць меры па ўхіленні паломак і недахопаў.
Валерый РАВІНСКІ,
начальнік РАНС