Украў – адказвай
Следчая група Ляха- віцкага раённага аддзела Следчага камітэта ўзбудзіла крымінальную справу па частцы 2 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь па заяве жыхаркі Баранавіцкага раёна. Жанчына паведаміла, што невядомы злодзей залез праз акно ў адзін з гаражоў у Свяціцы і вынес адтуль дошкі. Прынятымі мерамі вышуку ўстаноўлена, што крадзёж — справа рук нідзе не працуючага 30-гадовага свяцічаніна. Падазроны затрыманы.
Віталій ЛАБАНАЎ,
начальнік раённага аддзела
Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь