Сярэбраная “тройка”

Любая спартыўная (і не толькі) дзея рэспублікан-скага маштабу – гэта ўжо ўзровень, падняцца да якога дадзена некожнаму. Адзіна толькі факт удзелу ў падобнага кшталту мерапрыемстве служыць падставай для гонару, сведчыць пра ступень падрыхтаванасці – слабым там не месца.

Вось і першынство Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы сярод ДЮСШ і СДЮШАР, што менш тыдня таму завяршылася ў Брэсце, сабрала лепшых у сваіх дысцыплінах 16-17-гадовых лёгкаатлетаў краіны. “Пропускам” на турнір з’яўлялася прызавое выступленне на аналагічных абласных спаборніцтвах ці, як у выпадку з Мінскам, на першынстве сталіцы. Нагадаем, эстафетная тройка Ляхавіцкай ДЮСШ у складзе Уладзіслава Марціновіча, Кірыла Максіменкі і Дзмітрыя Цераха ў канцы мінулага года стала лепшай у вобласці, чым і адкрыла сабе шлях на першынство краіны.

Рэспубліканскі старт  аказаўся для хлопцаў сярэбраным: з перавагай усяго толькі ў 0,02 секунды іх апярэдзіла каманда Брэсцкай абласной СДЮШАР.

Замкнулі ж тройку прызёраў выхаванцы Ганцавіцкай СДЮШАР. Такім чынам, увесь п’едэстал у гэтай дысцыпліне лёгкай атлетыкі дастаўся спартсменам Брэстчыны.

Іван КАВАЛЕНКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *