Акунуліся ў купель у Ляхавічах

Прыхільнікі хрышчэнскай традыцыі вечарам 18 студзеня сабраліся на тэрыторыі зоны адпачынку на рацэ Ведзьма, каб акунуцца ў асвячоную купель. Для кожнага ў абавязковым парадку перад хрышчэнскім абрадам – вымярэнне ціску. Традыцыя традыцыяй, але галоўны прынцып – не нашкодзь, у прыватнасці, здароўю.
Арганізатары прадугледзелі і іншыя зручнасці для аматараў зімовага купання: палаткі для пераапранання і абагрэву, быў гарачы чай. Побач дзяжурылі медыкі, выратавальнікі, міліцыянеры.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *