Маладзёжны арыенцір
У юнакоў і дзяўчат на любую справу, пытанне, сітуацыю свой погляд, незаштампаваны, крэатыўны. Моладзь – гэта скарбніца новых ідэй, генератар унікальных рашэнняў. І вельмі важна, каб яе заўвагі былі заўважанымі, прапановы – пачутымі. Будучыню Радзімы будаваць маладым – гэтыя словы павінен памятаць кожны малады выбаршчык. Сённяшні выбар – аснова для ўпэўненага заўтра.
Праз тры тыдні адбудуцца выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Прадстаўнікі маладога пакалення ні ў якім разе не застаюцца ў баку ад гэтай важнай падзеі ў жыцці краіны.
Ляхавіцкі райкам БРСМ вылучыў прадстаўнікоў і назіральнікаў практычна на кожны ўчастак для галасавання. Члены маладзёжнага грамадскага аб’яднання актыўныя і ў перадвыбарнай кампаніі. Наперадзе акцыя «Зрабі свой выбар». Бээрэсэмаўцы выйдуць на вуліцы горада, каб у чарговы раз нагадаць землякам пра важнасць і значнасць падзеі, засяродзіць увагу на той акалічнасці, што людзі самі вырашаюць, да каго будуць звяртацца за дапамогай, каму давераць свае праблемы.
Таццяна НОВІК,
выконваючая абавязкі
першага сакратара райкама БРСМ.