Ноч была цёмнай
Ноччу 24 студзеня ў РАНС паступіла паведамленне ад дыспетчара Ляхавіцкага раёна электрасетак аб аварыйным адключэнні электразабеспячэння лініі 10 кВ.
У 1.05 без электрычнасці засталіся 4 населеныя пункты (аграгарадок Конькі, вёскі Галавачы, Туркі, Федзюкі), 427 жылых дамоў, 3 МТФ, ААТ «Шлях новы».
Літаральна праз 20 мінут была адноўлена падача электраэнергіі на Вялікалотаўскую ферму. А да паловы пятай гадзіны раніцы электрычнасцю маглі карыстацца ўсе спажыўцы.
Прычына адключэння – прабой кабельнай лініі 10 кВ. На месцы аварыі працавала брыгада РЭС.
Валерый РАВІНСКІ,начальнік РАНС