Фармат узаемадзеяння

У мінулую пятніцу нашы землякі мелі магчымасць звярнуцца да начальніка ўпраўлення кантролю за работай галін гаспадаркі Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці Аляксандра Пузіка не толькі на прамую лінію, але і падчас асабістага прыёму. А да гэтага прадстаўнік КДК прыняў удзел у пасяджэнні райвыканкама, дзе разглядаліся пытанні арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі раёна, вынікі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб і іншыя.

На прамую лінію да Аляксандра Пузіка патэлефанавалі чатыры чалавекі. Пытанні, узнятыя нашымі землякамі, датычылі налічэння пенсіі, рамонту дарогі і вулічнай калонкі, закраналі і некаторыя іншыя тэмы.
З рознымі праблемамі прыйшлі на прыём чатыры жыхары раёна. Так, жыхарка аграгарадка Падлессе сярод іншых пытанняў цікавілася магчымасцю паляпшэння жыллёвых умоў сям’і.
Жыхарка аграгарадка Жарабковічы да пенсіі працавала на чыгунцы. У сваёй гаспадарцы трымае чатыры каровы і лішкі малака прадае на перапрацоўку. Жанчына прасіла аказаць ёй садзеянне ў набыцці ў ААТ «Жарабковічы» сена па цане, устаноўленай для пенсіянераў сельгаспрадпрыемства. Да льготных катэгорый заяўніца не адносіцца, канстатаваў Аляксандр Пузік. Але пытанне будзе дадаткова вывучацца, і адказ заяўніца атрымае ў вызначаны тэрмін.
Усе звароты начальнік упраўлення кантролю за работай галін гаспадаркі КДК Брэсцкай вобласці ўважліва выслухаў і ўзяў на кантроль.
– Праблемы, з якімі звярталіся жыхары раёна, патрабуюць уважлівага вывучэння. Па кожным звароце будзе дадзены адказ, – падвёў вынік прыёму Аляксандр Пузік.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *