Рыбацкая ўдача
Лавіся, рыбка, і вялікая, і малая. Гэта жаданне любога рыбака. Аматары пасядзець ля вадаёма з вудай ці спінінгам любяць, як гавораць, і сам працэс, і вынік. Тым больш, калі ён такі, як атрымаўся ў ляхавічаніна Віктара Чарняка. Шчупак вагой 13,6 кілаграма «ростам 1м 36 см» стаў ягонай рыбацкай удачай на вадасховішчы «Мінічы». Расказвае, што выцягваў яго цэлых паўтары гадзіны. І гэта зусім не байкі. Падзівіцеся на трафей – не кожнаму пашанцуе на такую здабычу. Ці валодае Віктар Чарняк нейкім сакрэтам, засталося, як кажуць, за кадрам, а лёс шчупака вядомы: смачныя катлеты атрымаліся, і не толькі катлеты – і на юшку хапіла, і на заліўное, і на пачастункі, а шчупакова галава ператворыцца ў чучала – будзе напамінам пра шансаванне.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.
пра такую ўдачу марыць кожны рыбак. Шчасце накрывае з галавой, калі цягнеш ўлоў і ўяўляеш радасць родных пры сустрэчы.