З узнагародай!
Граматай раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:
за шматгадовую добрасумленную працу ў галіне дзяржаўнага кіравання і ў сувязі з 55-годдзем з дня нараджэння – начальнік юрыдычнага аддзела райвыканкама Дзіна ДУБРОЎКА;
за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме фінансаў і ў сувязі з 50-годдзем з дня нараджэння – намеснік начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Тамара ШУМСКАЯ;
за шматгадовую добрасумленную працу, плённую дзейнасць, асабісты ўклад у развіццё аховы здароўя, актыўную жыццёвую пазі- цыю – урач-псіхіятр-нарколаг, загадчык аддзялення № 1 УАЗ «Брэсцкая абласная псіхіятрычная бальніца «Крывошын» Валянцін МЛЫНЧЫК.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, вернасць прафесіі педагога і актыўную жыццёвую пазіцыю ўзнагароджана ветэран педагагічнай працы, выдатнік адукацыі Клаўдзія ЗДАНОВІЧ.