Бяспека не госць, а гаспадар

У мінулым годзе на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна зарэгістраваны 24 пажары, у якіх загінулі 5 чалавек. У большасці выпадкаў вогненныя здарэнні – гэта вынік бестурботнасці і грэбавання правіламі бяспекі. З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей з 1 па 28 лютага выратавальнікі праводзяць рэспубліканскую акцыю «Бяспека – у кожны дом!».
Яна будзе праходзіць у 4 этапы. На першым работа вядзецца на базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. З 1 па 9 лютага выратавальнікі раскажуць пра прычыны ўзнікнення пажараў, пра тое, як пазбегнуць вогненных здарэнняў, навучаць правільна дзейнічаць.
З 12 па 20 лютага мерапрыемствы акцыі перамесцяцца ў ВНУ і ССНУ. Студэнтам раскажуць пра бяспеку падчас прафілактычных гутарак, тэматычных гульнявых праграм і дыскатэк. Мерапрыемствы пройдуць на базе навучальных устаноў і ў інтэрнатах.
З 21 па 27 лютага навучаць бяспецы будуць на прадпрыемствах і ў арганізацыях. Эксплуатацыя электраабсталявання, пячнога ацяплення, алгарытм дзеянняў пры надзвычайных сітуацыях, выкарыстанне першасных сродкаў пажаратушэння, неабходнасць устаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка – гэта толькі невялікі пералік пытанняў, якія будуць асвятляцца ў ходзе этапу.
28 лютага ўсіх жадаючых чакаюць на адкрытых пляцоўках горада. Як заўсёды выратавальнікі правядуць конкурсы і віктарыны на веданне асноў бяспечных паводзін, навучаць правільным паводзінам дзяцей і дарослых.
Таццяна КАЛГУШКІНА,
інспектар РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *