Класныя імгненні. У школах Ляхавіцкага раёна прайшлі сустрэчы з аднакласнікамі
Машына часу ёсць! Гэта пацвердзяць усе, хто ў першую суботу лютага, пакінуўшы дамашнія клопаты і нявырашаныя рабочыя пытанні, спяшаўся ў родную школу на доўгачаканую сустрэчу з юнацтвам. І няважна, год, пяць, дзесяць, дваццаць ці нават паўстагоддзя прайшло з таго часу, калі прагучаў для выпускнікоў апошні школьны званок. Вось яно, цудоўнае імгненне, калі адчыняюцца школьныя дзверы і насустрач спяшаюцца аднакласнікі і паважаныя, дарагія, любімыя настаўнікі. Праз хвіліну ў прывабнай даме пазнаеш сваю суседку па парце і адразу ўспамінаеш яе смешныя касічкі, стужкі на якіх так любілі развязваць хлапчукі. А салідны мужчына аказваецца гарэзам з паралельнага класа.
Традыцыйныя вечары сустрэчы ў мінулую суботу прайшлі ва ўсіх школах раёна.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА
і Маргарыты КУХТА.