Спакойна і арганізавана


Кампанія па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання праходзіць спакойна і арганізавана. Аб гэтым 7 лютага журналістам паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама таксама адзначыла, што перадвыбарная агітацыя на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дваццаць восьмага склікання мадэрнізавалася ў параўнанні з кампаніяй 2014 года.
У безальтэрнатыўных акругах аб актыўнай агітацыі гаварыць складана. Але, напрыклад, у Мінску, дзе канкурэнцыя высокая і кандыдаты ствараюць выбарчыя фонды, за свае грошы заказваюць рэкламную прадукцыю, сітуацыя складваецца інакш. «У параўнанні з тым, што было раней, магу сказаць, што працэс мадэрнізуецца, кандыдаты становяцца больш актыўнымі», – адзначыла Лідзія Ярмошына. Яна таксама звярнула ўвагу на даволі вялікую колькасць пікетаў.
Што датычыцца скаргаў, то яны ад удзельнікаў перадвыбарнай гонкі паступаюць, але практычна ўсе пасля разгляду прызнаюцца неабгрунтаванымі, сказала кіраўнік ЦВК.

Па інфармацыі БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *