Наказ дэпутату
«Зрабіць Ляхавічы больш зялёнымі», «хачу, каб горад быў больш прыгожым» – такія і іншыя пажаданні сваім дэпутатам выказалі навучэнцы Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа падчас акцыі «Зрабі свой выбар», што праводзіў райкам БРСМ. Магчымасць пакінуць наказ дэпутатам была і ў моладзі, што сёння прымала ўдзел у сустрэчы са старшынёй райвыканкама. Заўтра такая акцыя пройдзе падчас пікета БРСМ у падтрымку кандыдатаў у дэпутаты. Як расказала в.а. першага сакратара райкама БРСМ Таццяна Новік, пасля выбараў усе наказы будуць перададзены па адрасе.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.