Стань лепшым прадпрымальнікам
Аблвыканкамам праводзіцца конкурс “Лепшы прадпрымальнік 2011 года Брэсцкай вобласці”.
У адпаведнасці з пастановай № 1024 неабходна прадаставіць наступныя дакументы на ўдзельнікаў конкурсу:
заяўку на ўдзел у конкурсе;
даведку аб суб’екце прад-прымальніцкай дзейнасці;
даведку аб кіраўніку (індывідуальным прадпрымальніку);
копію пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка, завераную пячаццю і подпісам кіраўніка юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка;
копію статута юрыдычнай асобы (пранумараваную, прашнураваную, завераную пячаццю і подпісам кіраўніка юрыдычнай асобы).
Электронная версія дакументаў для ўдзелу ў конкурсе размешчана на сайце аблвыканкама (раздзел “Эканоміка”, падраздзел “Прадпрымальніцтва”).
Звяртаем увагу, што згодна падпункта 5.2. пункта 5 пастановы № 1024 сярэднямесячная заработная плата ўдзельнікаў конкурсу павінна быць не менш за налічаную намінальную сярэднямесячную заработную плату ў вобласці па відах эканамічнай дзейнасці.
Вышэйуказаныя дакументы неабходна прадаставіць да 20 лютага 2012 г. у аддзел эканомікі райвыканкама (каб. 208).