Сямейная справа дзяржаўнай важнасці

Пачатак датэрміновага галасавання для многіх нашых землякоў стаў своеасаблівым сігналам для актыўных дзеянняў: час ісці на выбарчы ўчастак! Па інфармацыі раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, правам прагаласаваць датэрмінова за тры першыя дні скарысталіся 4007 жыхароў раёна – без малога пятая частка ад уключаных у спісы выбаршчыкаў. Безумоўна, да суботняга вечара, калі датэрміновае галасаванне завершыцца, гэта лічба істотна вырасце.
Не сталі адкладваць на 18 лютага выкананне свайго грамадзянскага абавязку ляхавічане Дзмітрый і Таццяна Лапцевы. Прычына ўважлівая – Дзмітрый і сам член выбарчай камісіі, праўда, на іншым участку, у дзень асноўнага галасавання будзе дапазна заняты. А прагаласаваць, перакананы, – справа важная, такія ў сям’і прынята рабіць разам. Так што на Ляхавіцкі-Гагарынскі ўчастак для галасавання № 2 у мінулую сераду прыйшлі не толькі дарослыя, але і школьнікі Кірыл і Карына – паглядзець, падтрымаць маму і тату.
І з тым, што актыўная грамадзянская пазіцыя выхоўваецца з дзяцінства, у многім на бацькоўскім прыкладзе – не паспрачаешся.

Па даных раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання, у спісы для галасавання на тэрыторыі Ляхавіччыны ўключаны 20145 выбаршчыкаў.
Нам належыць выбраць дэпутатаў абласнога Савета дэпутатаў па дзвюх акругах і 38 дэпутатаў райсавета, а вяскоўцам – яшчэ і 89 дэпутатаў сельскіх Саветаў.

Святлана БЕЛЬМАЧ. 

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *