Журналісты «Ляхавіцкага весніка» — сярод узнагароджаных
21 лютага ў Брэсце прайшла выніковая калегія галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама.
Прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі былі адзначаны Ганаровымі граматамі розных ведамстваў. Загадчыца аддзела радыёінфармацыі і навін газеты «Ляхавіцкі веснік» Галіна Канько ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Загадчыцы аддзела сацыяльных пытанняў «ЛВ «Наталлі Перапечка ўручана Ганаровая грамата галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама.