Профі ў белых халатах
Выдатныя спецыялісты сваёй справы – высокакваліфікаваныя і кампетэнтныя, уважлівыя і тактоўныя, заўсёды гатовыя выслухаць і прыйсці на дапамогу, даць слушную параду. Менавіта такімі мы заўсёды хочам бачыць сваіх дактароў. І менавіта такія – загадчык кабінета функцыянальнай дыягностыкі райбальніцы Таццяна Літвіненка і яе калега – загадчык тэрапеўтычнага аддзялення Міхаіл Буйкевіч.
Міхаіл Уладзіміравіч працуе ў стацыянары. Яго рабочы дзень распісаны літаральна па хвілінах і доўжыцца значна пазней устаноўленага графікам.
Таццяна Міхайлаўна таксама не зважае на асабісты час: калі патрабуюцца яе прафесійныя веды і вопыт – адкладвае і адпачынак, і дамашнія справы.
Пра гэтых людзей неаднойчы пісала раёнка. Іх ведаюць і заслужана паважаюць землякі, цэняць калегі, з іх бярэ прыклад маладое ўрачэбнае папаўненне.
З чарговай узнагародай, шаноўныя медыкі!
Фота Маргарыты КУХТА.