Першыя! Лепшыя! Залатыя!

Мінулы чацвер стаў для беларускіх балельшчыкаў шчодрым на станоўчыя эмоцыі. Медальная скарбонка нашай каманды ў Пхёнчхане папоўнілася яшчэ адным золатам! Біятланісткі Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава і Дар’я Домрачава бліскуча перамаглі ў алімпійскай эстафетнай гонцы. Заваяваць для Беларусі першае ў гісторыі алімпійскае золата ў гэтай біятлоннай дысцыпліне ім не перашкодзілі ні складаныя ўмовы надвор’я, ні моцныя саперніцы, ні хваляванне.
З прыгожай перамогай біятланістак павіншаваў Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта  Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы ўзнагародзіў алімпійскіх чэмпіёнак ордэ-намі «За асабістую мужнасць». Акрамя таго, Надзеі Скардзіна, Ірыне Крыўко, Дзінары Алімбекавай пры-своена ганаровае званне «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь».

Фота БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *