Факт-экспрэс-навіны

· ПРЫЁМ. У панядзелак прыём грамадзян па асабістых пытаннях праводзілі дэпутат Палаты прадстаўнікоўНацыянальнага сходу Уладзімір Майсюк і старшыня райсавета   Яўгеній Юрлевіч. Разгледжана 5 зваротаў.

· МАЯ МІЛІЦЫЯ. Юныя і таленавітыя! Нагадваем, што ў вас засталося 2 дні, каб паўдзельнічаць у творчым конкурсе, аб’яўленым рэдакцыяй «ЛВ» і аддзелам унутраных спраў райвыканкама да 95-гадавіны ўтварэння беларускай міліцыі. Работы (разважанні пра гісторыю і сённяшні дзень міліцыі, яе супрацоўнікаў) прымаюцца па электроннай пошце рэдакцыі (ljahav_ves@cmi.by) да 26 лютага ўключна. Лепшыя з іх будуць апублікаваны на старонках «ЛВ» і заахвочаны кіраўніцтвам РАУС.

· РЫБАЛКА. Як расказаў дырэктар раённай арганізацыйнай структуры РДГА «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» Валянцін Макрэцкі, 18 лютага на наліўной сажалцы Востраў прайшлі спаборніцтвы па падлёднай лоўлі рыбы сярод цэхаў ЗАТ «Атлант» (Баранавіцкі станкабудаўнічы завод). У спаборніцтвах удзельнічалі 65 рыбаловаў. Падчас спаборніцтваў егеры РАС ГА «БТПР» частавалі ўсіх рыбакоў наварыстай юшкай.

· ЛОНДАН АЛІМПІЙСКІ. Прадстаўніцтва НАК Беларусі ў Брэсцкай вобласці і ўпраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама праводзяць творчы конкурс малюнка «Лондан алімпійскі», прысвечаны гульням ХХХ летняй Алімпіяды 2012 года ў Лондане. Палажэнне аб конкурсе размешчана на сайце прадстаўніцтва НАК Беларусі www.sportbrest.by.

Конкурс з галоўнай тэмай «Алімпіяда ў Лондане вачамі дзіцяці» праводзіцца з 13 лютага да 31 мая 2012 года. Да ўдзелу ў ім запрашаюцца рабяты ад 10 да 14 гадоў. Калектыўныя работы ў конкурсе не ўдзельнічаюць.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *