Факт-экспрэс-навіны

· З УЗНАГАРОДАЙ. Ганаровай граматай райвыканкама за добрасумленную работу па ваенна-патрыятычным выхаваннімоладзі, актыўны ўдзел у дзейнасці грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў»  і ў сувязі  з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь узнагароджаны камандзір батальёна кіравання 8-й радыётэхнічнай брыгады ЗАТК ВПС і войскаў СПА, член грамадскага  аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» Сяргей ЗАДОРСКІ.

Падзячнымі пісьмамі райвыканкама адзначаны:

за высокія вынікі ў баявой падрыхтоўцы, узорнае выкананне службовых абавязкаў і ў сувязі з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — аператыўны дзяжурны 1073 каманднага пункта ЗАТК ВПС і войскаў СПА Аляксандр ГАРДЫХ, аператыўны дзяжурны разведвальна-інфармацыйнага цэнтра 1073 каманднага пункта ЗАТК ВПС і войскаў СПА Валерый ПЯТРЭНКА;

за добрасумленную работу па ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі і ў сувязі з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — намеснік дырэктара па маркетынгу УП «Белтэхнацэнтр», член грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» Аляксандр ЧЫЖОНАК.

· МОВАЮ СТАТЫСТЫКІ. Першае выбарачнае абследаванне дамашніх гаспадарак у мэтах вывучэння праблем занятасці насельніцтва стартавала на гэтым тыдні. У ім прымуць удзел 7 тыс. дамашніх гаспадарак з усіх рэгіёнаў Беларусі.  Як паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце, такое  абследаванне будзе праходзіць што-квартальна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *