«Духоўная веліч»

На Брэстчыне стартаваў літаратурны конкурс «Духоўная веліч», да ўдзелу ў якім запрасілі пісьменнікаў. Ён арганізаваны галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі сумесна з Брэсцкай і Пінскай епархіямі Беларускай праваслаўнай царквы. Конкурсныя работы прымаюцца да 10 красавіка 2018 года па чатырох намінацыях: «паэзія», «мастацкая проза», «публіцыстыка», «літаратура для дзяцей».
Яны могуць быць прадстаўлены асобнымі кнігамі альбо публікацыямі ў рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных друкаваных перыядычных выданнях, выдадзеных на працягу трох гадоў да часу абвяшчэння творчых спаборніцтваў.
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Духоўная веліч» адбудзецца падчас святкавання Дня славянскай пісьменнасці і культуры, які адзначаецца штогод 24 мая.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *