ДАРАГІЯ ЗЯМЛЯЧКІ!
ДАРАГІЯ ЗЯМЛЯЧКІ!
Ад усёй душы віншуем вас з першым вясеннім святам – з Днём жанчын. Прырода надзяліла вас светлай прыгажосцю і невычарпальнай энергіяй, душэўнай пяшчотай і самаадданасцю, жыццёвай мудрасцю і бязмежным цярпеннем. Вы захоўваеце сямейны ачаг, выхоўваеце дзяцей, дабіваецеся поспехаў у прафесійнай і грамадскай дзейнасці і застаяцеся пры гэтым заўсёды маладымі і прыгожымі.
Як бы далёка ні пайшло чалавецтва ў прагрэсе, ніколі не абясцэняцца мацярынскае слова, клопат жаночых рук. Няхай радаснымі будуць вашы думкі, узвышанымі пачуцці і выніковымі справы. Заставайцеся заўсёды мудрымі, міласэрнымі, абаяльнымі і непаўторнымі. Няхай побач з вамі будуць тыя, хто абароніць ад бед, падтрымае ў цяжкую хвіліну, дапаможа зберагчы душэўны спакой. Здароўя, маладосці, мацярынскага шчасця і сямейных радасцей, міру і дабрабыту ўсім вам!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.