Першая сесія. На першай сесіі раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання выбрана кіраўніцтва Ляхавіцкага райсавета
У мінулы чацвер адбылася першая сесія раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання, на якой выбрана кіраўніцтва райсавета. Старшынёй раённага Савета дэпутатаў тайным галасаваннем выбраны Леанід Калбаса.
Леанід Іосіфавіч ураджэнец вёскі Русінавічы. Мае вышэйшую педагагічную адукацыю. Значная частка яго працоўнай біяграфіі звязана з адукацыяй: выкладаў гісторыю ў сельскіх школах Ляхавіцкага раёна, быў дырэктарам Зубелевіцкай базавай, Мядзведзіцкай сярэдняй школы, гімназіі. Узначальваў аддзелы адукацыі, спорту і турызму, ідэалагічнай работы райвыканкама. Працаваў намеснікам старшыні райвыканкама. Да абрання старшынёй раённага Савета дэпутатаў узначальваў упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Леанід Калбаса падзякаваў дэпутатам за давер і запэўніў, што дэпутацкі корпус раёна будзе працаваць дзеля паляпшэння дабрабыту землякоў. Намеснікам старшыні райсавета выбрана старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК , дэпутат райсавета Ірына Чура.
Абраны прэзідыум райсавета ў складзе 7 дэпутатаў.
Таксама створаны чатыры пастаянныя камісіі і абраны іх старшыні.
Камісію па агарных пытаннях , добраўпарадкаванні і прыродакарыстанні ўзначаліў дырэктар ДП «Нача» Мікалай Тарлюк; па мясцовым кіраванні і самакіраванні, законнасці і правапарадку — начальнік РАУС Андрэй Студзянічнік; па эканамічным развіцці і пытаннях бюджэту — начальнік Ляхавіцкага вузла электрасувязі Анатолій Лукашэвіч; па сацыяльных пытаннях — начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлана Якубоўская.
На сесіі зацверджаны план работы дэпутацкага корпуса на II квартал гэтага года.
Старшыня райвыканкама Вячаслаў Сельмановіч пажадаў дэпутатам райсавета дваццаць восьмага склікання, каб іх работа на карысць выбаршчыкаў і раёна была плённай.