Прысуд за «заказ»

Лістападаўская гісторыя, калі ляхавічанін «заказаў» заразіць экс-жонку ВІЧ і заплаціў за гэта 50 долараў ЗША жыхару райцэнтра, доўга была на слыху. Падчас расследавання высветлілася, што выканальнік «заказу» не стаў шукаць інфіцыраваную кроў і набраў у шпрыц сваю – незаражаную. Тады ж у гаражах і аўтамабілі абвінавачанага былі знойдзены абрэз аднаствольнай паляўнічай зброі, патроны часоў Вялікай Айчыннай вайны, бляшанкі з порахам і іншае.
13 сакавіка суд Ляхавіцкага раёна вынес прыгавор. Справа слухалася ў закрытым рэжыме. Суд прызнаў 41-гадовага мужчыну вінаватым у арганізацыі і кіраўніцтве наўмысным заражэннем ВІЧ іншай асобы, а таксама незаконным набыцці, перавозцы і захоўванні агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў (частка 1 арт. 13,
частка 3 арт. 157 і частка 2 арт. 295 КК). У сукупнасці ляхавічаніну назначана 7 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У яго канфіскаваны аўтамабіль, зброя і выбуховыя рэчывы. Да таго ж, на карысць пацярпелай абвінавачаны павінен выплаціць 10 тысяч рублёў маральнай шкоды.
Прыгавор пакуль не ўступіў у сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў дзесяцідзённы тэрмін.
Аляксей ШЧАРБАКОЎ,
намеснік пракурора раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *