Гэта адзёр! У Ляхавічах зарэгістраваны першы выпадак адру (кори)

Выкарыстана ілюстрацыя

У Ляхавіцкім раёне зарэгістраваны першы выпадак завазнога адру. 21 сакавіка лабараторна пацверджаны факт захворвання адром чатырохмесячнага дзіцяці, жыхара г. Ваўкавыска, дзе ўжо зарэгістравана больш за 30 выпадкаў гэтай хваробы. Бабуля прывезла дзіця ў Ляхавіцкі раён 15 сакавіка, з 17 сакавіка яно знаходзілася на лячэнні ў інфекцыйным аддзяленні Ляхавіцкай ЦРБ, 21 сакавіка пераведзена на далейшае лячэнне ў Баранавічы.

Сімптомы адру

На ранніх стадыях захворванне вельмі падобна на ВРВІ: павышаецца тэмпература, пра’яўляюцца сухі кашаль,  насмарк, агульная слабасць. На 3-5 дзень захворвання на скуры галавы з’яўляецца плямісты сып чырвонага колеру, які штодзень «спускаецца» ніжэй па целе.
Найбольшую небяспеку пры адры ўяўляюць ускладненні (энцэфаліт, пнеўманія, атыт, гепатыт і г.д.).

Сіламі работнікаў сістэмы аховы здароўя праводзяцца мерапрыемствы па недапушчэнні распаўсюджвання гэтага захворвання ў рэгіёне. Пры з’яўленні сімптомаў хваробы неабходна тэрмінова звярнуцца за медыцынскай дапамогай.
Віктар МАКАРЧУК,
загадчык інфекцыйнага  аддзялення райбальніцы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *