Анлайн-запіс замест чаргі

Павышэнне якасці і даступнасці аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву –  адна з  прыярытэтных задач  у тым ліку і для ляхавіцкіх медыкаў. Усё для зручнасці пацыентаў – гэта і ў адносінах да работы рэгістратуры паліклінікі.

Сёння для атрымання ўрачэбнай дапамогі можна скарыстацца рознымі спосабамі: запісацца на прыём ў рэгістратуры або праз інтэрнэт (у анлайн-сэрвісе www.tаlon.by), а пры пэўных праблемах са здароўем, напрыклад, высокай тэмпературы, выклікаць урача на дом.
На прыём да ўрача можна запісацца і па тэлефоне з 7.30 да 20.00 у будні і з 9.00 да 15.00 у суботу (6-39-03, 6-39-04 – рэгістратура; 2-20-20 – жаночая кансультацыя; 2-15-38 – дзіцячая кансультацыя).
Калі па нейкіх прычынах талон на прыём не ўдалося атрымаць, без медыцынскай дапамогі пацыент не застанецца. У будні да 20.00 працуюць даўрачэбны кабінет аддзялення прафілактыкі, урачэбна-кансультацыйная камісія, жаночая кансультацыя, тэрапеўтычнае, педыятрычнае, стаматалагічнае аддзяленні паліклінікі, оталарынгалагічны кабінет, памочнікі ўрачоў.
Асобна спынюся на функцыях кабінета даўрачэбнага прыёму. Тут ёсць талоны для аказання экстраннай дапамогі да ўсіх урачоў-спецыялістаў. Медыцынская сястра кабінета пры неабходнасці можа суправаджаць пацыента да ўрача ў іншы кабінет. Дарэчы, неадкладная і экстранная дапамога аказваюцца па-за чаргі.
Жыхары сельскай мясцовасці меддапамогу могуць атрымаць ва ўрачэбных амбулаторыях, дзе прыём вядуць урачы агульнай практыкі, якія валодаюць функцыямі тэрапеўта, акуліста, оталарынголага, неўролага, хірурга, акушэра-гінеколага. Пры неабходнасці кансультацыі вузкага спецыяліста ўрач сам запіша пацыента на прыём у райпаліклініку, у тым ліку і праз інтэрнэт.
Адміністрацыя Ляхавіцкай ЦРБ будзе і далей працаваць над удасканаленнем аказання паліклінічнай меддапамогі. Безумоўна, паспрыяе гэтаму і рэалізацыя мясцовай ініцыятывы «Камп’ютарызацыя і інфарматызацыя аховы здароўя Ляхавіцкага раёна».
Наталля ГАРБАЧОВА, загадчыца паліклінікі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *