Цёплая сустрэча ў Тбілісі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае асаблівую дружбу паміж народамі Беларусі і Грузіі і добрыя пачуцці, якія засталіся яшчэ з часу. Аб гэтым Кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў 22 сакавіка ў Тбілісі на перагаворах з Прэзідэнтам Грузіі Гіоргіем Маргвелашвілі.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што за час, які мінуў пасля яго папярэдняга візіту ў 2015 годзе, краіны значна рушылі наперад у супрацоўніцтве. Ён таксама падкрэсліў шчырую атмасферу цяперашніх сустрэч у Тбілісі, на якіх разгледжана шырокае кола пытанняў. Асноўная ўвага традыцыйна была ўдзелена гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву. Прэзідэнты таксама абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў галіне палітыкі, кантакты краін на міжнародных пляцоўках, сітуацыю ў свеце і рэгіёне.
Пасля перагавораў Аляксандр Лукашэнка і Гіоргій Маргвелашвілі падпісалі дагавор аб асновах супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Грузіяй. У дагаворы замацаваны намер Беларусі і Грузіі садзейнічаць умацаванню ўзаемадзеяння на ўсіх узроўнях і ва ўсіх сферах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.
У прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў падпісаны яшчэ 10 дакументаў, накіраваных на развіццё супрацоўніцтва па канкрэтных напрамках. У іх ліку пагадненне паміж урадамі Беларусі і Грузіі аб узаемных бязвізавых паездках грамадзян.
Па матэрыялах БЕЛТА.
Фота БЕЛТА.