Дарагія землякі! Сардэчна віншуем вас са святам – Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.
Дарагія землякі!
Сардэчна віншуем вас са святам – Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.
Падпісанне 2 красавіка 1996 года Дагавора аб утварэнні супольнасці Расіі і Беларусі стала знамянальнай падзеяй. Быў пакладзены пачатак працэсу інтэграцыі, адкрыты новыя магчымасці для збліжэння двух братніх народаў.
У нашай агульнай гістарычнай спадчыне ёсць нямала слаўных дат, аднак Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі мае асаблівае значэнне. Ён з’яўляецца сімвалам адзінства і ўзаемаразумення, неразрыўнай блізкасці лёсу і культурных традыцый, развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва.
За мінулыя гады нямала зроблена на шляху яднання братэрскіх народаў. Няхай і далей сумесная праца і ўзаемная падтрымка служаць залогам упэўненасці ў нашай агульнай будучыні, спрыяюць паляпшэнню дабрабыту людзей.
Здароўя вам, шчасця і аптымізму, міру і спакою, плённых стасункаў на карысць нашых народаў.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.