“Лілея” па смаку многім

Вестка пра тое, што СВК “Ляхавіцкі” распачаў вясновую рэалізацыю бульбы, вельмі хутка знайшла сваіх адрасатаў. Зноў у Русінавічы трымаюць курс аўтамабілі з вялізарнымі прычэпамі – за бульбай.

Летась у гаспадарцы накапалі 6,5 тысячы тон клубняў – на 3 тысячы тон больш, чым у годзе папярэднім. Асабліва ўраджайнымі былі палеткі русінавіцкай брыгады, дзе з кожнага гектара бралі па 323 цэнтнеры другога хлеба – вынік прымянення галандскага насення і новых тэхналогій вырошчвання гэтай культуры.

Багаты ўраджай прынёс гаспадарцы добрыя дывідэнды: восенню ад рэалізацыі бульбы на рахунак сельгаскааператыва паступіла 2 мільярды 700 мільёнаў рублёў. Дзякуючы таму, што летась было завершана будаўніцтва бульбасховішча, тысячу тон адборных клубняў засыпалі на захоў-ванне. І, як расказаў старшыня СВК Аляксандр Вітко, эфект пераўзышоў чаканні: бульба нібы ўчора выкапана, мае выдатны таварны выгляд. Прыгожыя і здаровыя клубні ранніх сартоў “лілея” і “рэд скарлет”, сярэдняй спеласці “скарб” і “брыз” захавалі ўсе свае смакавыя і пажыўныя якасці. На добрую прадукцыю, зразумела, знайшліся і пакупнікі. Ранняй вясной сельгаскааператыў плануе рэалізаваць 2,5 тысячы тон бульбы – гэта акрамя насення, якое можна будзе таксама закупіць у “Ляхавіцкім”.

Аліна ЛАПІЧ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *