Жадаем пасуботнічаць! 21 красавіка – рэспубліканскі суботнік

У Год малой радзімы традыцыя красавіцкіх суботнікаў набывае асаблівы змест. Гэта зразумела, як і жаданне разам з усімі пасуботнічаць, далучыцца да добрай справы – ці то на рабочых месцах пашчыраваць, ці то на добраўпарадкаванні, прывядзенні ў належны стан гісторыка-культурных каштоўнасцей, населеных пунктаў, на падрыхтоўцы да сезона адпачынку дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў.
Як паведаміла БЕЛТА, 21 красавіка пройдзе рэспубліканскі суботнік, у гэты дзень кіраўнікі дзяржорганаў будуць працаваць на сваёй малой радзіме. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 10 красавіка 2018 года № 276. Зацверджаны склад рабочай групы па падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага суботніка. Кіраўнік групы – намеснік Прэм’ер-міністра Міхаіл Русы.

Актывісты Ляхавіцкай раённай арганізацыі ветэранаў ад душы пашчыравалі падчас свайго працоўнага дэсанта, прысвечанага Году малой радзімы. Як паведаміў старшыня гэтай раённай структуры Мікалай Юруць, акцыю яны сумясцілі з Тыднем лесу. Вырашылі, што не лішнім будзе паклапаціцца пра зялёнага сябра. І паклапаціліся! На плошчы два гектары ля вёскі Літва ветэраны пасадзілі саджанцы сасны і бярозы. На гэтым месцы некалі шумелі высокія сосны, але яны сталі ахвярай караеда. А з мінулага чацвярга тут пачаўся адлік жыцця будучага лесу. Ветэраны-актывісты вельмі ўдзячныя мясцоваму лясгасу, які забяспечыў іх саджанцамі. Расці, лес!

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА. Больш фота тут

One thought on “Жадаем пасуботнічаць! 21 красавіка – рэспубліканскі суботнік

  • 18/04/2018 в 21:50
    Permalink

    Субботничаю с самого детства.За годы вошло в привычку. Нравится потом видеть результаты своего труда.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *