Факт-экспрэс-навіны

·  НАЗНАЧЭННІ. У аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама — новы кіраўнік.  2 красавіка на гэтую пасаду назначанаНаталля МАЦКЕВІЧ, якая раней працавала галоўным спецыялістам аддзела.

· КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА. Праверкі, якія праводзяцца Камітэтам дзяржкантролю Брэсцкай вобласці, перыядычна выяўляюць парушэнні заканадаўства пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур па зваротах грамадзян. Толькі летась да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу на суму 4,3 мільёна рублёў прыцягнута 19 службовых асоб. Матэрыялы праверак сведчаць, што парушэнні і недахопы ў рабоце са зваротамі грамадзян дапускаюцца з-за недысцыплінаванасці, безадказнасці і непрафесіяналізму асобных работнікаў, а таксама недастатковай патрабавальнасці з боку іх кіраўнікоў.

· ЖЫЛЛЁ. Яшчэ 6 новых катэджаў вырастуць сёлета ў аграгарадку Жарабковічы,            2 — у Навасёлках: фундаменты новабудоўляў ужо закладзены. СВК «Жарабковічы» і «Шлях новы» працягваюць праграму забеспячэння працаўнікоў сельскагаспадарчай вытворчасці добраўпарадкаваным жыллём. Фінансуюцца работы за кошт ільготных крэдытаў.

· МІЛАСЭРНАСЦЬ. Раённая арганізацыя таварыства Чырвонага Крыжа правяла чарговую акцыю, падчас якой аказана дапамога 6 мнагадзетным сем’ям. На гэты раз ім перададзены коўдры. Як паведаміла старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Жанна Лешык, падобныя акцыі будуць працягвацца і  ахопяць сваёй увагай найбольш неабароненыя слаі насельніцтва.

· ЗАНЯТАСЦЬ. Па інфармацыі загадчыцы сектара занятасці  ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірыны Пабягайла, сёння на ўліку значацца 54 беспрацоўныя, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскіх работах. Штодзённа 26 чалавек выходзяць на нарыхтоўку другаснай сыравіны, працуюць на добраўпарадкаванні горада, дапамагаюць сельгаскааператывам у пераборцы бульбы. За першы квартал года сектар занятасці працаўладкаваў 64 чалавекі.

· ЭКЗАМЕН. Як расказаў дырэктар раённай арганізацыйнай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Валянцін Макрэцкі,  ва ўрочышчы Каменка ўпершыню ў раёне праводзіліся палявыя вы-прабаванні гончых паляўнічых сабак. Эксперты-кінолагі экзаменавалі чатырохногіх сяброў чалавека ў навыках палявання на зайца і лісу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *