Зразумей свой арганізм
Хтосьці думае, што галоўнае ў жыцці — грошы, золата, аўтамабілі… Усё гэта добра, але губляе сэнс, калістрачваецца асноўнае — здароўе. Іменна яно з’яўляецца галоўным рэсурсам чалавека і чалавецтва, і каб вярнуць яго, мы гатовы аддаць усё.
Сучасныя вучоныя дзеляць чалавецтва па стану здароўя на тры няроўныя групы:
Каманда «здаровых, актыўных і задаволеных жыццём»
Здаровы чалавек — гэта не проста чалавек без медыцынскага дыягназу, а чалавек, які знаходзіцца ў выдатнай фізічнай, інтэлектуальнай і эмацыянальнай форме, бадзёры, актыўны, пазітыўна ставіцца да жыцця, задаволены сваім становішчам і дабіваецца пастаўленых мэтаў.
Каб захаваць такое стаўленне да жыцця, трэба штодзённа клапаціцца пра сябе і прыкладаць намаганні для гэтага.
Каманда «яшчэ не хворых, але ўжо не здаровых (умоўна здаровыя)»
Гэтая група з’яўляецца самай шматлікай. Чалавек без канкрэтных хранічных хвароб, але пастаянна стомлены, з перападамі настрою, нізкай працаздольнасцю, песімізмам і дэфіцытам жыццёвых сіл. Такі чалавек не можа называцца здаровым, а балансуе паміж станам хранічнай стомленасці і яўнай хваробай.
Канечне, намнога прасцей выпіць таблетку ад галаўнога болю, чым поўнасцю змяніць свае погляды і звычкі, знайсці і ўхіліць прычыну нездароўя. Але прасцей — не значыць лепш.
Вельмі важна для захавання паўнацэннага жыцця пачаць планамерна ўма-цоўваць і клапаціцца пра сваё здароўе. Каб не трапіць у групу «ўжо хворых», неабходна задумацца менавіта сёння пра сваё здароўе і пачаць дзейнічаць тэрмінова.
Каманда «ужо хворых»
На жаль, хвароба — гэта рэальны стан многіх людзей. А наша мэта — паступова пераходзіць ад хва-робы да здароўя, кіруючы сваім самаадчуваннем і прыкладаючы пастаянныя намаганні для захавання інтарэсу і радасці да жыцця.
Нават калі ў вас хранічныя захворванні, можна рэальна палепшыць якасць свайго жыцця, папоўніць запас трываласці, жыць паўнакроўна.
Такая мэта ставіцца і дасягаецца многімі, вы можаце змяніць ход часу, адлічваючы свае гады ў зваротным накірунку! Што для гэтага неабходна? Зразумець свой арганізм — як ён працуе, што для яго карысна, што — не. Сілкаваць і падтрымліваць свой арганізм, з розумам чаргаваць нагрузкі і адпачынак, адмовіцца ад шкодных звычак (курэнне, лішак калорый, алкаголь, бескантрольны прыём лякарстваў, недасыпанне, стрэсы і г.д.), рацыянальна харчавацца, асэнсавана імкнуцца знаходзіць пазітыў. Калі ўсталюецца такі лад жыцця, вы са здзіўленнем прыкмеціце істотныя змяненні ў самаадчуванні.
Знайдзіце жаданне і час, каб спыніцца і задумацца пра сваё здароўе. І зразумейце: пазітыўныя і чыстыя думкі, духоўная стабільнасць, паўнацэннае харчаванне і фізічныя практыкаванні — залог вашага здароўя.
Марына ЗАВАДСКАЯ, сацыёлаг