Свята працы ў суквецці мая

Дарагія землякі!

Прыміце шчырыя віншаванні са Святам працы, якое стала для многіх пакаленняў сімвалам узаемнай падтрымкі, салідарнасці, адзінства, справядлівасці і глыбокай павагі да чалавека працы.

Выказваем шчырую пашану ветэранам працы, хто шчыраваў дзеля росквіту краіны,
умацавання яе эканомікі, а таксама маладой змене, якая прымнажае гэтыя здабыткі, працягвае слаўныя традыцыі старэйшых пакаленняў.

Няхай Першамай умацуе ў душы кожнага стваральны пачатак, падштурхне  да творчасці, да добрых  спраў і пачынанняў.

Няхай асвятляюць жыццё шчырыя ўзаемаадносіны, няхай заўсёды будуць мір і згода, дабро і надзея. Здароўя, радасці, поспехаў!

Раённы выканаўчы камітэт.                                               Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *