«Пуцявы ліст» з адзнакай
Вось і спраўдзілася тое, да чаго яны мэтанакіравана ішлі ўвесь час, пакуль вучыліся ў Ляхавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы: вучоба закончана, размеркаванне адбылося, дыпломы атрыманы. Па традыцыі ўсё гэта завяршаецца выпускным балем. Група плодаагароднінаводаў і дзве – ветфельчараў сёння ўжо «на чамаданах», збіраюцца ехаць на сваё першае працоўнае месца. А развітанне з ЛДАКам адбылося, як і належыць, па-шчымліваму святочна, урачыста, незабыўна. Лічы, сёмая частка выпускнікоў закончыла вучобу з дыпломам з адзнакай – такім вось «пуцявым лістом». Цяпер вартасць ведаў маладым спецыялістам давядзецца даказваць на практыцы.