Тэлемост дапамагае сябраваць
Упершыню ў чытальнай зале Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшоў тэлемост «Дзве сястры Беларусь і Расія». Супрацоўнікі бібліятэкі, настаўнікі і вучні 8 «Б» класа СШ № 2 г. Ляхавічы сустрэліся з вучнямі сярэдняй школы № 43 г. Курган (Расія). Віртуальная сустрэча была вельмі цёплай. Размова ішла пра гістарычную спадчыну. Хлопчыкі і дзяўчынкі расказвалі пра свае гарады, абменьваліся цікавымі фактамі і прапановамі.
Мы пазнаёмілі сяброў-расіян з беларускім нацыянальным адзеннем. Дзеці чыталі вершы паэтаў-землякоў. Гэту цікавую сустрэчу падрыхтавала бібліятэкар чытальнай залы Марына Маруцік.
Алена МІКУЛІЧ, бібліятэкар.