Ляхавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу

Па інфармацыі УУС Брэсцкага аблвыканкама,  11 мая Ляхавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па заяве жыхара вёскі Карані. У таго  1 мая з 14.45 да  20 гадзін вясковец з Конек пасля сумеснага распіцця з ім спіртных напіткаў на беразе меліяратыўнага канала выкраў веласіпед, адзенне і рыбалоўныя прылады. Сума страты склала 223 рублі.  Частка ўкрадзенага ў злодзея канфіскавана.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *