У свежым нумары «Ляхавіцкага весніка»
У свежым нумары «ЛВ» за 19 мая:
Тэма тыдня. Мінск-Душанбэ: перспектыўны маршрут
Салютуе Надзея. 19 мая – Дзень піянерскай дружбы. Для многіх пакаленняў хлопчыкаў і дзяўчынак 19 мая – асаблівая дата. 96 гадоў назад у вялікай краіне нарадзіўся піянерскі рух, які стаў неад’емнай і незабыўнай часткай іх жыцця – вясёлага і змястоўнага, напоўненага цікавымі і карыснымі справамі. І сённяшнія беларускія школьнікі з гонарам носяць чырвона-зялёныя гальштукі, клапоцяцца пра тых, каму патрэбна дапамога, трымаюць сваё слова і адказна ставяцца да даручаных спраў. Дзень піянерскай дружбы разам з тысячамі піянераў адзначае сёння і дружына Малагара-дзішчанскага дзіцячага сада-сярэдняй школы і педагог-арганізатар Надзея Лапіч
Шырокія магчымасці вузкіх спецыялістаў.Да якога ўрача на амбулаторны прыём у Ляхавіцкай паліклініцы заўжды шмат пацыентаў? Калі не лічыць тэрапеўтаў, то размова ідзе пра так званых урачоў вузкіх спецыялізацый. Сярод іх оталарынголаг, афтальмолаг, эндакрынолаг, нарколаг, неўролаг, псіхіятр, кожвенеролаг, гінеколаг, хірург, анколаг. Зазірнём у некаторыя кабінеты…
Чэмпіёнаў ствараюць трэнеры. Ляхавіцкая спецыялізаваная ДЮШ алімпійскага рэзерву – згадзіцеся, гучыць салідна. Такое ўдакладненне ў назву без падстаў не даецца. Каб заслужыць азначанай статуснасці, неабходна мець важкія аргументы ў выглядзе спартыўных дасягненняў. А яны ёсць, і ў гэтым вялікая заслуга ўсяго трэнерска-выкладчыцкага калектыву ўстановы, якую ўзначальвае Валянціна Русакевіч.
А танцаў не будзе? Тэма гэта неаднойчы ўздымалася на старонках «Ляхавіцкага весніка». Чарговы суботні рэйд пацвердзіў, што ў моладзі, на жаль, няма вячэрняй альтэрнатывы занятку прайсціся «ўверх-уніз» па райцэнтры. Карэспандэнт «ЛВ» адправіўся па горадзе па гэтым жа маршруце.
І шмат яшчэ навін, карыснай і цікавай інфармацыі чытайце на старонках газеты «ЛВ»