Чытайце ў свежым нумары «Ляхавіцкага весніка» ад 2 чэрвеня (№41)
Першы дзень лета — а гэта новыя спадзяванні і мары. Няхай яны спраўдзяцца. «ЛВ» жадае вам, паважаныя чытачы, яркага і сонечнага лета. А яшчэ, каб дружба з «Ляхавіцкім веснікам» умацоўвалася і прадаўжалася. Чытайце ў свежым нумары «ЛВ» ад 2 чэрвеня №41
Жыццёвыя перспектывы. Праграма рабочай паездкі Міністра інфармацыі Аляксандра Карлюкевіча ў Ляхавіцкі раён была насычанай і пачалася з сустрэчы са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Камінскім. Потым – рэдакцыя газеты «Ляхавіцкі веснік», бібліятэка імя Янкі Купалы, аддзяленне дзённага знаходжання для людзей пажылога ўзросту.
Пра перспектывы развіцця краіны, пра галоўныя задачы дня сённяшняга і расклад на заўтра гаварыў Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч на сустрэчы з педагогамі, работнікамі культуры, раённага аддзялення аблсаюздруку і журналістамі «Ляхавіцкага весніка» ў мінулы чацвер у праграме адзінага дня інфармавання. Тэма – Пасланне Прэзідэнта да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.
На лінейку! 30 мая ва ўсіх школах Ляхавіцкага раёна адбыліся традыцыйныя лінейкі, прымеркаваныя да свята апошняга званка. 2800 вучняў, з іх 201 адзінаццацікласнік і 250 дзевяцікласнікаў прыйшлі на свята.
Шляхам асушэння, шляхам арашэння. Прафесійнае свята — Дзень меліяратара — адзначаюць працаўнікі Ляхавіцкага прадпрыемства меліярацыйных сістэм.
Пачынаць трэба з сябе. На майскім пасяджэнні Ляхавіцкага райвыканкама разглядалі ход выканання Дырэктывы №1.
І гонкі на байдарках. Ляхавіцкія рабяты ўдзельнічалі ў абласным турыстычным злёце.
І шмат яшчэ якой карыснай і цікавай інфармацыі чытайце ў «ЛВ».