В Ляховичах погиб пешеход
Апоўначы 8 чэрвеня на 23-м кіламетры трасы Р-103 “Клецк-Ляхавічы” ўчынены наезд на пешахода. Жыхар Патапавічаў 1976 года нараджэння ляжаў на правай паласе праезнай часткі і не быў абазначаны святлоадбівальнымі элементамі. Пешаход загінуў.
За рулём грузавога аўтамабіля УАЗ знаходзіўся вадзіцель КУМВП ЖКГ, які ў гэты час вяртаўся на базу. У яго дзеяннях парушэнняў не выяўлена. Вадзіцель быў цвярозы.
Па факце ДТЗ АДАІ праводзіць праверку.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы інспектар АДАІ.
Фота АДАІ РАУС г. Ляхавічы.