Сустрэнемся на Дні падпісчыка «ЛВ»
Зусім хутка раёнка адсвяткуе сваё 75-годдзе. А гэта значыць, што яна ўжо тры чвэрці стагоддзя дзеліцца са сваімі чытачамі самым галоўным і самым хвалюючым. Запрашаем усіх адзначыць свята разам са сваёй газетай! Падпісвайцеся, чытайце, пішыце!
Аформіць падпісны абанемент можна ў свайго паштальёна, у аддзяленнях сувязі, у аддзеле рэкламы рэдакцыі (на першым паверсе Дома Саветаў). І , канешне, на Дні падпісчыка «ЛВ». Чарговы пройдзе ў сераду, 13 чэрвеня, з 11 да 12 гадзін у гарадскім аддзяленні сувязі. Тых, хто аформіць квартальны ці паўгадавы падпісны абанемент на «Ляхавіцкі веснік», чакаюць сюрпрызы.
Будзем рады бачыць сваіх пастаянных падпісчыкаў і тых, хто яшчэ толькі збіраецца пачаць сяброўства з раёнкай.